Перайсці да зместу

Абухаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абухаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Абухава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 3 033
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Абу́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Абухава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. 29 верасня 1972 года ў склад сельсавета са Скідальскага сельсавета перададзены вёскі Гушчыцы, Котра, Лашавічы, Юравічы[1]. 22 верасня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жытамлянскага сельсавета (вёскі Абуховічы, Быльчыцы, Жытомля, Завадзічы, Машталеры, Талочкі, Цыдзікі)[2]. 25 чэрвеня 1979 года ў склад Верцялішкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Быльчыцы, Жытомля, Завадзічы, Талочкі і Цыдзікі)[3]. 20 лістапада 1989 года ў склад сельсавета са Скідзельскага сельсавета перададзена вёска Міхайлаўка[4]. 10 мая 2007 года скасаваны хутар Мар’янаўка (далучаны да вёскі Александрова)[5].

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Гродзенскага раёна. Праз тэрыторыю сельсавета працякае рака Котра.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3287 чалавек[6], з іх 74,4 % — беларусы, 13,9 % — палякі, 8,8 % — рускія, 1,2 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 3033 чалавекі[8].

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 19 (1609).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  5. Решение Гродненского районного Совета депутатов от 10 мая 2007 г. № 27 Об изменении границ и упразднении сельских населенных пунктов
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.